3 кастрычнiка 2022, панядзелак, 17:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык правёў прамую лінію на мапе паміж Рыгай і Навагрудкам і выявіў «містычны» факт

44
Гісторык правёў прамую лінію на мапе паміж Рыгай і Навагрудкам і выявіў «містычны» факт

Супадзенне гэта ці не?

Кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў знайшоў адзін цікавы факт.

Уявіце сабе, калі правесці прамую лінію з рынку ў Рызе да рынку ў Наваградку (адлегласць 388 км), то яна пройдзе роўна праз Ратушу ў Вільні.

На малюнку ніжэй бачныя дзве лініі: аранжавая выразная - проста прамая лінія па мапе, тонкая карычневая - лінія для вымярэння адлегласці, якая ўлічвае скрыўленне зямной паверхні. Якраз апошняя і патрапіла на Ратушу.

Супадзенне гэта ці не? Калі не, то можна сфармуляваць панадлівую гіпотэзу. Успомніце, што аб сярэднявечным Навагрудку пісалі, як пра незвычайна багаты горад, прычым крыніца гэтага багацця невядомая. Гэта гіпотэза крыху інакш тлумачыць пачатак сталіцы Літвы, якая, такім чынам, узнікла не проста сярод святых дуброў ці ў любімай рэзідэнцыі аднаго з князёў. Зрэшты і пачатак ВКЛ ужо будзе выглядаць крыху інакш…

Сам план старой Вільні - шыкоўная крыніца па гісторыі горада, толькі прачытаць яго не так проста. Калі мы глядзім на старыя вуліцы, то падсвядома разумеем, што яны кудысьці ў важныя месцы вялі, але не занадта шмат увагі надаем іх кірунку. Тым больш яны так дзіўна і рамантычна круцяцца. Зрэшты не так даўно не было такіх інструментаў, каб злучыць мікра-і макраўзровень (вуліцы і дарогі). Цяпер гэта можа кожны. Дарэчы, можаце па QGIS праверыць мае лініі!

І вось звярніце ўвагу, што лінія з Рыгі на Наваградак ідзе роўна праз Зялёны мост. Ён, вядома, позні, а першы мост ці перавоз былі ля самага замка. Далей лінія ідзе ўздоўж Нямецкай вуліцы (Vokieciu), праз Ратушу і па Вастрабрамскай вуліцы. Апошняя, такім чынам, першапачаткова вяла ў Наваградак (праз Рудаміну і Геранёны). Напрамкі на Крэва і Ліду — пазнейшыя, калі Літва набрала сілы і пачала ўпэўнена пашыраць свае ўплывы.

«Метафізічная ўрбаністыка атрымліваецца», - напісалі Волкаву ў каментарах.

«Месцамі нават містычная», - адказаў ён.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».