19 красавiка 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кідаюць» на грошы: у ЗША пацвердзілі масавы бунт у войску РФ

12
«Кідаюць» на грошы: у ЗША пацвердзілі масавы бунт у войску РФ

Расейскія кантрактнікі адмаўляюцца ваяваць.

Расейскіх кантрактнікаў, якія адмаўляюцца ваяваць ва Украіне, камандаванне РФ трымае ў месцах часовага зняволення ў Папаснай і Бранцы Луганскай вобласці.

Пра гэта піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW), паведамляючы пра тое, што расейскія найміты і сябры «добраахвотніцкіх» атрадаў скардзяцца на нявыплаты абяцаных грошай за ўдзел у вайне.

Адзначаецца, што, расейскае камандаванне прызначае навабранцаў без досведу на пасады камандзіраў на ўзроўні роты або вышэй. У той жа час, не забяспечылі жаўнераў дастатковай колькасцю ежы, боепрыпасаў і цыгарэт. Таксама не забяспечвалі пахаванне загінулых салдат-добраахвотнікаў і пакідалі вайскоўцаў у аддаленых раёнах Расеі без транспарту дадому пасля заканчэння тэрміну іх кантрактаў.

Акрамя таго, некалькі добраахвотнікаў заявілі, што ў падраздзяленнях з імі абыходзіліся горш, чым з шараговымі кантрактнікамі.

Бунты ў войску РФ

Раней паведамлялася аб тым, што расейскія акупанты разумеюць адсутнасць перспектыў працягу агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта яны гавораць у размовах з роднымі.

Перахоп размовы акупанта з Бураціі са складу 2 дэсантна-штурмавой брыгады РФ, якая дыслакуецца ў Херсонскай вобласці, з маці апублікавала Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Са слоў вайскоўца РФ, ён не бачыць сэнсу ў «спецаперацыі». Ён заяўляе, што УСУ не плануюць здавацца і гатовыя абараняць сваю зямлю, расейскія вайскоўцы робяць усё магчымае, каб хутчэй вярнуцца ў РФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках