24 верасня 2022, Субота, 20:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ атачаюць: групоўка РФ на правым беразе Дняпра блізкая да правалу

5
УСУ атачаюць: групоўка РФ на правым беразе Дняпра блізкая да правалу

Экспэрт распавёў, колькі яшчэ акупанты змогуць пратрымацца ў Херсонскай вобласці.

УСУ знішчылі на Херсоншчыне масты, якімі расейскія акупанты перапраўлялі боепрыпасы, тэхніку, паліва і харчаванне захопнікам на правабярэжжы акупаванай часткі Херсонскай вобласці.

Цяпер расейцы ажыццяўляюць забеспячэнне пантоннымі паромамі, аднак таго, што ўдаецца перавезці такім чынам, акупантам відавочна недастаткова. Пра гэта расказаў вайсковы экспэрт Алег Жданаў.

«Калі яны не вызначацца да канца гэтага тыдня, што ім рабіць: садзіцца ў абарону або наступаць, то на наступным тыдні, я думаю, мы будзем назіраць поўны разгром лагістыкі гэтай групоўкі і яна пачне слабець», – кажа экспэрт.

З ягоных слоў, акупанты могуць пайсці на тое, каб навесці пантонныя пераправы праз Днепр і перакінуць гэтыя 10 батальённыя-тактычныя групы, якія яны трымаюць у трыкутніку Токмак-Мелітопаль-Энэргадар. Аднак калі яны паспрабуюць гэта зрабіць, УСУ будуць знішчаць гэтыя пантонныя пераправы.

«Або гэтая групоўка пачне прасаджвацца ў плане абараназдольнасці. І тады ў нас з'явіцца шанец прасоўвання наперад», - адзначае Жданаў.

Раней паведамлялася, што УСУ 12 жніўня разбурылі апошні мост каля Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Па ім расейскія войскі перапраўлялі сваю тэхніку на часова акупаваных тэрыторыях Херсонскай вобласці.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».