25 красавiка 2024, Чацвер, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік ФСБ: Пуцін выматаны і хоча прапанаваць «кампраміс»

42
Палкоўнік ФСБ: Пуцін выматаны і хоча прапанаваць «кампраміс»

Кіраўнік Крамля ўжо не можа рыхтаваць новых наступаў ва Украіне.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін ужо больш не рыхтуе новых наступаў ва Украіне. Ён выматаны і яму зараз патрэбны мір, а не паўза ў вайне.

Таму для яго зараз адзінай мэтай з'яўляецца завяршыць вайну, не прайграўшы яе, каб ён мог выставіць свайму грамадству хоць нейкую перамогу. Такое меркаванне выказаў расейскі апазіцыйны палітык, экс-палкоўнік ФСБ Генадзь Гудкоў, паведамляе 24 канал.

Са слоў Гудкова, Пуцін можа прапанаваць Украіне «кампраміс» - што нібыта ён аддасць акупаваныя цяпер Херсон і частку Запарожскай вобласці, але каб Украіна пагадзілася аддаць Крым і Данбас і зрабіць бесперашкодны праход да акупаванага ўкраінскага паўвострава.

«Аддайце нам Данбас, зрабіце бесперашкодны праход у Крым, зафіксуйце, што Крым наш, і на гэтым мы падпішам усе мірныя пагадненні». Я думаю, што яго нават гэта задаволіць», - кажа Гудкоў.

Пры гэтым ён сам адзначыў, што Украіну і ўкраінскі народ такі так званы «кампраміс» дакладна не задаволіць, і на гэта ніхто не пагодзіцца.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках