25 красавiка 2024, Чацвер, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не купілі Audi? Памылка!»: абвестка аб продажы машыны ў Гомельскай вобласці скарыла TikTok

26
Не купілі Audi? Памылка!»: абвестка аб продажы машыны ў Гомельскай вобласці скарыла TikTok

За дзень ролік сабраў больш за 1,5 мільёна праглядаў.

«Выразная, дзёрзкая, як куля рэзкая. Не купілі Audi? Памылка! Не купілі Audi 100 С3 універсал? Фатальная памылка». Менавіта так пачынаецца відэа ў TikTok, у якім хлопец прадае (ці робіць выгляд, што прадае) аўто. Мяркуючы па нумарах - недзе ў Гомельскай вобласці.

У роліку малады чалавек у гарнітуры ў стылістыцы продажаў амерыканскіх шоў-румаў 80-ых гадоў мінулага стагоддзі, з доляй іроніі распавядае пра вартасці аўтамабіля. Каментатары (а каментароў пад ролікам на момант нашай публікацыі ўжо амаль 1,5 тысячы) асабліва захапляюцца «перадавымі сістэмамі бяспекі» і «шклянымі фарамі».

За дзень ролік сабраў больш за 1,5 млн праглядаў.

Малады чалавек не агучыў кошт аўтамабіля. Магчыма, пра продаж гаворка зусім не ідзе, але некаторыя каментатары вельмі настойліва прапануюць купіць гэты аўтамабіль.

@iptemqqq

audi 100 c3 avant

♬ White Noise - Eric Lam

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках