25 красавiка 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска паставілі вялізны плакат з ілжывай схемай

4
У цэнтры Менска паставілі вялізны плакат з ілжывай схемай

На стэндзе заўважылі вялізную колькасць арфаграфічных памылак.

У цэнтры Менска, на плошчы Незалежнасці, нехта паставіў вялізны плакат. Не проста плакат — а нібыта схему рэканструкцыі тэрыторыі каля Чырвонага касцёла. Згодна з гэтай схемай, помнік падпольшчыку збіраліся перасунуць, а замест яго паставіць помнік Яну Паўлу II.

На стэндзе са шматлікімі арфаграфічнымі памылкамі была размешчаная схема «праекта рэканструкцыі добраўпарадкавання ўчастка касцёла св. Сымона і Алены ў г. Менску», паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».

Сярод іншага, на ёй была пазначанае месца, як «Помнік папу Яну Паўлу II». У рэальнасці там знаходзіцца мемарыял на месцы гібелі менскага падпольшчыка, Героя Савецкага Саюза, рэдактара першага нумара падпольнай газеты «Звязда» Уладзіміра Амельянюка. Помнік, паводле схемы, прапаноўвалася перамясціць у бок звана Нагасакі.

Гараджане звярнуліся ў Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і спраў моладзі Менгарвыканкама. Там адрэагавалі імгненна, падключыўшы «Менскую спадчыну», адміністрацыю раёна і гарадскую прэсу. Выявілася, што схема гэтая ілжывая і не адпавядае рэчаіснасці. Дырэктар прадпрыемства «Менская спадчына» Аляксандр Кохан, на балансе якога знаходзіцца будынак Чырвонага касцёла, падкрэсліў, што ніякі праект рэканструкцыі прадпрыемствам не распрацоўваўся:

- Будынак касцёла і прылеглая да яго тэрыторыя ўтрымліваюцца і абслугоўваюцца нашым прадпрыемствам. Ніякіх работ па добраўпарадкаванні ў найбліжэйшы час тут не плануецца. Усе аб'екты, якія зараз знаходзяцца на тэрыторыі, прылеглай да касцёла, у тым ліку і помнік Герою Савецкага Саюза Уладзіміру Амельянюку, нікуды пераносіць не плануецца.

Складальнікі «плана» і ўладальнікі стэнда перакруцілі імя героя, назваўшы яго А. Амелянікам, у той час як напраўду ён Амельянюк Уладзімір Сцяпанавіч.

Інфармацыйны стэнд ля Чырвонага касцёла быў устаноўлены невядомымі людзьмі. Цяпер прадпрыемства звязалася з рэлігійнай абшчынай, каб высветліць, хто гэта зрабіў і хто распрацаваў такі «праект».

- Паводле інфармацыі, атрыманай ад абшчыны, і будуць прынятыя адпаведныя пастановы, - дадаў А. Кохан.

Дырэктар КУП «Менская спадчына» таксама расказаў, што па пытанню ўзгаднення на правядзенне якіх-небудзь работ на тэрыторыі каля касцёла звароту не паступалі ні на прадпрыемства, ні ў раённую ці гарадскую адміністрацыі.

На самой схеме пазначана, што аўтар праекта - заслужаны архітэктар Беларусі Леанід Левін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках