18 красавiка 2024, Чацвер, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дзень з Беларусі ў ЕЗ спрабавалі трапіць 103 нелегальныя мігранты.

3
За дзень з Беларусі ў ЕЗ спрабавалі трапіць 103 нелегальныя мігранты.
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Нелегалы актывізаваліся на літоўскім напрамку.

Мігранты, якія рухаліся праз Беларусь у ЕЗ, пераарыентаваліся на Літву. За апошні дзень туды спрабавалі пазапраўна прайсці 88 чалавек, паведамляе delfi.lt.

У Польшчу хацелі патрапіць яшчэ 15 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Конга і Ліберыі. На польскім баку быў затрыманы малдаванін, які мусіў забраць ля мяжы трох мігрантаў з Сірыі.

Усяго памежная служба суседзяў развярнула на мяжы з Беларуссю 103 чалавекі.

Нягледзячы на тое, што міграцыйны крызіс пацішэў, літоўскія памежнікі кажуць пра 4112 мігрантаў, якіх яны не пусцілі ў Літву ў 2022 годзе. У мінулым годзе такіх было 8106 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках