19 красавiка 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Запарожскай АЭС з'явілася сур'ёзная пагроза ўцечкі радыяцыі

17
На Запарожскай АЭС з'явілася сур'ёзная пагроза ўцечкі радыяцыі

Адзін энэргаблок станцыі адключаны праз пашкоджанні.

На Запарожскай атамнай электрастанцыі, якую захапілі расейскія акупанты, прыйшлося адключыць адзін энэргаблок праз пашкоджанне ў выніку абстрэлаў. На станцыі ёсць сур'ёзная пагроза ўцечкі вадароду і радыяцыі. Пра гэта паведамляе "Энэргаатам".

На ЗАЭС дзеянні акупантаў могуць прывесці да парушэння нормаў радыяцыйнай і пажарнай бяспекі. У выніку абстрэлу былі сур'ёзна пашкоджаны азотна-кіслародная станцыя, помпавая станцыя гаспадарча-бытавых сцёкаў і аб'яднаны дапаможны корпус.

«Застаюцца рызыкі ўцечкі вадароду і распылення радыеактыўных рэчываў, высокая і пажарная небяспека. Акрамя таго, пашкоджаныя тры датчыкі радыяцыйнага маніторынгу вакол пляцоўкі СХОЯЦ ЗАЭС», - гаворыцца ў паведамленні.

Украінскі персанал, які працуе на станцыі, спрабуе зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць катастрофы. Яны таксама ліквідуюць пашкоджанні, якія наносяць акупанты.

«Улічваючы тое, што дзеянні захопнікаў прадказаць немагчыма, пагроза фізічнай бяспецы станцыі застаецца. Цяпер Запароская АЭС працягвае працаваць і выпрацоўваць электраэнэргію для патрэб айчыннай энергасістэмы. Украіна заклікае сусветную супольнасць неадкладна прыняць меры, каб прымусіць Расею вызваліць ЗАЭС і перадаць электрастанцыю пад кантроль нашай дзяржавы дзеля бяспекі ўсяго свету», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках