19 красавiка 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калабаранты ў Харкаўскай вобласці праз прагнасць атруціліся расейскай «гуманітаркай»

8
Калабаранты ў Харкаўскай вобласці праз прагнасць атруціліся расейскай «гуманітаркай»

Прадукты з РФ аказаліся непрыдатнымі да ўжывання.

У часова акупаванай Харкаўскай вобласці калабаранты прысвойвалі гуманітарную дапамогу, якая паступала з Расеі. Аднак сквапнасць яшчэ нікога не даводзіла да дабра - яны масава атруціліся.

Выпадкі з атручэннямі выразна паказалі на якасць расейскай гуманітарнай дапамогі, а калабаранты яшчэ раз прадэманстравалі сваю прагнасць. Пра гэта 24 каналу расказала карэспандэнт з Харкава Ганна Чарненка.

Паводле звестак мясцовых жыхароў і разведкі, з Бароўскай абшчыны Харкаўскай вобласці расейскія акупанты ў асноўным выйшлі. Аднак гэта не датычыцца вёскі Падвысокае, там сканцэнтраваная артылерыя і сілы ворага. Многія расейцы захапілі дамы мясцовых жыхароў, пасяліліся там і раскралі маёмасць.

У Міністэрстве абароны РФ ганарацца неверагоднай колькасцю гуманітарнай дапамогі, якую прывезлі ў Бароўскую абшчыну. Аднак мясцовыя жыхары гавораць, што яна непрыдатная для спажывання. Вядома, што калабаранты, якія пайшлі на супрацоўніцтва з ворагам масава труцяцца. Нядзіўна, што яны паплаціліся за сваю сквапнасць.

«Сям'я калабарантаў моцна атруціліся. Гуманітарная дапамога заставалася ў руках «сваіх людзей», у мясцовай новай улады. Факты атручвання праз сквапнасць, інакш не скажаш. Яны не аддалі гэта людзям, а пакінулі сабе. Якасць расейскай гуманітаркі паказала сябе», - заўважыла Чарненка.

Такім чынам, акупанты і здраднікі паклапаціліся аб украінцах. На шчасце, мясцовыя жыхары не атрымалі доступу да пратэрмінаванай ежы, яны засталіся жывыя і здаровыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках