24 красавiка 2024, Серада, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Insider: Бацькі расейскага жаўнера адмовіліся ад пошукаў сына пасля грашовай кампенсацыі

16
The Insider: Бацькі расейскага жаўнера адмовіліся ад пошукаў сына пасля грашовай кампенсацыі

Пахавалі толькі ногі.

У распараджэнне журналістаў The Insider патрапіў архіў скаргаў расейцаў у пракуратуру наконт вайны ва Украіне, сапраўднасць якога выданне і Bellingcat здолелі пацвердзіць. У адным з іх Сафія Акімава, дзяўчына кантрактніка з Ульянаўскай вобласці Анатоля Тайманава, расказвае, што ў красавіку ягоным бацькам паведамілі аб смерці сына і выплацілі кампенсацыю. Якімава мяркуе, што ён можа быць жывы, але бацькі вайскоўца адмаўляюцца даваць ёй неабходны для пошуку дакумент аб ягонай смерці.

Са слоў Акімавай, апошні раз Тайманаў выйшаў на сувязь 23 лютага і сказаў, што ім дадзены загад ісці ў наступ. У канцы сакавіка, з яе слоў, яна ўбачыла вайскоўца на адным з відэа з палоннымі ў Кіеўскай вобласці. 8 красавіка ў вайсковай частцы ў бацькоў Тайманава ўзялі ўзоры ДНК, а пазней паведамілі, што 15 красавіка адбудзецца ягонае пахаванне.

Якімава не выключае, што вайсковец пры гэтым жывы – яна кажа, «ніякі аналіз не праводзіўся, а ўсё было вызначанае загадзя». «Дакумента аб правядзенні ДНК-экспэртызы няма ўвогуле. Каго мы хавалі, мы не ведаем. Ягоных рэчаў не вярнулі, абставінаў гібелі не патлумачылі. Дату гібелі мы ўбачылі толькі на крыжы», - кажа яна. Са слоў Акімавай, сведкаў гібелі вайскоўца таксама няма, а хавалі праз тэрмічныя апёкі толькі ногі.

Якімава звярнулася да расейскай упаўнаважанай у правах чалавека Таццяны Маскальковай, каб знайсці Тайманава сярод палонных. «З намі звязаліся і абяцалі дапамогу ў пошуку сярод тых, хто трапіў у палон, але папрасілі дакумент, выдадзены ў моргу, як пацверджанне. Такі дакумент ёсць у бацькоў Анатоля, але яны не жадаюць яго даваць, каб паспрабаваць адшукаць сына сярод палонных ці цяжкапараненых. Іх задавальняе грашовая кампенсацыя», - распавяла яна.

Якімава папрасіла дапамогі ў пошуках Тайманава ў пракуратуры. «Я абсалютна не выключаю, што Толя можа знаходзіцца ў палоне ці сярод цяжкапараненых. Вельмі прашу вашай дапамогі і спадзяюся на яе», - піша яна.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках