23 красавiка 2024, aўторак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вынайшлі 3D-камеру, якая «бачыць» скрозь сцены

1
Навукоўцы вынайшлі 3D-камеру, якая «бачыць» скрозь сцены

Яна імітуе зрок кажаноў.

У цемры кажаны «бачаць» з дапамогай рэхалакацыі ці сонара. Іх высокачастотны піск адлюстроўваецца ад навакольнага асяроддзя і ўлоўліваецца вушамі. Хуткасць рэха і інтэнсіўнасць гуку дазваляе ім арыентавацца ў навакольным асяроддзі, распазнаваць небяспекі і шукаць здабычу, піша «Хайтек».

Выпуклыя фасеткавыя вочы мух даюць ім агляд амаль на 360 градусаў, нягледзячы на тое, што іх вочы маюць фіксаваную фокусную адлегласць. Гэта перашкаджае ім разглядзець прадметы здалёк.

Натхніўшыся будовай мух і кажаноў, каманда распрацавала сістэму CLIP – высокапрадукцыйную 3D-камеру з пашыранымі магчымасцямі. Падчас эксперыментаў даследнікі паказалі, што сістэма «бачыць» утоеныя аб'екты, якія не выяўляюцца звычайнымі 3D-камерамі.

У камеры таксама выкарыстоўваецца лідар - тэхналогія вымярэння адлегласці з дапамогай лазера. Ён скануе наваколлі для стварэння 3D-мапы мясцовасці. Даследнікі паказалі, як сістэма камер можа паказаць складаную 3D-сцэну з некалькімі аб'ектамі, размешчанымі на розных адлегласцях.

«Калі вы заплюшчваеце адно вока і глядзіце на кубак за сваім ноўтбукам, вы можаце яго не ўбачыць, бо ноўтбук закрывае агляд, — растлумачыў Лян Гаа, адзін з аўтараў распрацоўкі. - Але калі глядзець абодвума вачыма, агляд будзе лепшым. Прыкладна так і працуе наша сістэма, але мы выкарыстоўваем фасеткавыя вочы кузуркі».

Са слоў Гаа, CLIP дапамагае масіву камер аналагічным чынам зразумець, што ўтоена. У спалучэнні з лідарам сістэма здольная дасягнуць эфекту эхалакацыі кажана: можна выявіць утоены аб'ект па тым, колькі часу патрабуецца для адлюстравання святла назад у камеру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках