3 кастрычнiка 2022, панядзелак, 17:14
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя УСУ знішчыла блізу 15 расейскіх бронемашын і дзясяткі акупантаў

2
Авіяцыя УСУ знішчыла блізу 15 расейскіх бронемашын і дзясяткі акупантаў

Нанесеныя бязмала дзесяць групавых удараў па пазіцыях расейцаў.

13 жніўня на некалькіх аператыўных кірунках ударная авіяцыя Паветраных Сіл УСУ нанесла да дзясяці групавых удараў па пазіцыях расейцаў.

Пра гэта паведамляе Камандаванне Паветраных Сіл УСУ ў «Фэйсбуку».

«Пад прыкрыццём знішчальнай авіяцыі штурмавікі Су-25 і бамбавікі Су-24 нанеслі ўдары па ўзводных і ротных апорных пунктах, танкавых калонах на маршы, пазіцыях рэактыўных сістэм залпавага агню, пераправах і групоўцы жывой сілы і тэхнікі ворага», - гаворыцца.

Адзначана, што знішчаныя блізу пятнаццаці баявых браняваных машын ворага і дзясяткі расейцаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».