5 кастрычнiка 2022, Серада, 16:11
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заўважаная сур'ёзная вайсковая актыўнасць

41
У Беларусі заўважаная сур'ёзная вайсковая актыўнасць

Перамяшчаюць эшалоны тэхнікі і ракеты.

У Беларусі зафіксавалі сур'ёзную вайсковую актыўнасць. Акупанты перамяшчаюць МАЗы з жаўнерамі, эшалоны вайсковай тэхнікі і ракеты. Пра гэта паведамляе «Главред» са спасылкай на беларускія Telegram-каналы.

Паведамляецца, што вораг перамяшчаў тэхніку цягам 13 жніўня.

У Віцебску ўдалося заўважыць два МАЗы з беларускімі жаўнерамі, а ў Менску была чуваць аўтаматная чарга каля воінскай часткі 3214.

Ужо ўдзень па трасе М1 ехалі 5 тэнтавых МАЗаў, 6 тэнтавых «Уралаў», УАЗ 2203, вадавоз з палявой кухняй і 7 «Уралаў» (Кунг). Гэта тэхніка рухалася ў кірунку Барысава Менскай вобласці.

На чыгуначнай станцыі Ворша-Цэнтральная заўважылі эшалон з 20 адзінак беларускай тэхнікі - «Кунгі», МАЗы, «Уралы», радыёлакацыйная сістэма, камандныя пункты, бензавозы.

Па трасе Мікашэвічы - Лунінец ехала калона беларускіх БТР, а ў Берасці заўважылі 7 аўтобусаў з жаўнерамі. А вось на трасе М5 паблізу Гомеля ўжо былі заўважаныя два расейскія тралы са знакам «V». Яны перавозілі 4 ракеты для зенітна-ракетнага комплексу С-300/С-400.

У Барысаве Менскай вобласці рамонтны завод пакінуў эшалон з больш чым 7 шматцэлявымі транспарцёрамі, 3 браняваныя выведвальна-дазорныя машыны. А на трасе Ельск - Мазыр заўважылі калону з МАЗаў, «Кунгі» і палявыя кухні.

Можна меркаваць, што перамяшчэнне тэхнікі звязанае з анансаванымі раней вучэннямі. Аднак нельга выключаць, што такім чынам РФ і Беларусь рыхтуюцца да ўварвання ва Украіну.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».