19 красавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкае войска атрымала мішэні поўнага памеру ў выглядзе расейскіх танкаў

4
Нямецкае войска атрымала мішэні поўнага памеру ў выглядзе расейскіх танкаў

У тым ліку - у выглядзе расейскіх «Армат».

Аўстралійская кампанія GaardTech перадала нямецкаму войску для вайсковых вучэнняў поўнапамерныя мішэні, якія сімулююць расейскія танкі, у тым ліку найноўшую расейскую «Армату». Пра гэта паведамляецца ў Twitter кампаніі, піша liga.net.

GaardTech створаны былым аўстралійскім жаўнепрам Стэнам Бісгаардам, які 11 гадоў праслужыў у танкавых войсках на танках Abrams. Ідэя GaardTech узнікла ў яго падчас праходжання службы ў Афганістане. Падчас знаходжання там ён звярнуў увагу на тое, як моцна адрозніваюцца вайсковыя вучэнні і рэальная бітва.

Гэта заахвоціла яго заняцца стварэннем поўнапамерных мішэняў, здольных імітаваць сапраўдныя машыны з цеплавымі сігналамі і электроннымі і радарнымі подпісамі.

Каталог 3D-робатызаванай тэхнікі GaardTech цяпер налічвае больш за паўтара дзясятка адзінак тэхнікі, у асноўным – расейскіх танкаў. У каталогу ёсць танкі Т-72, Т-80, Т-90, Т-14, а таксама БМП-3, БМД-4, БТР-70, БТР-90, БРДМ-1 і т.д.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках