23 красавiка 2024, aўторак, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы патрапілі ў пастку на поўдні Херсоншчыны праз абрынання мастоў

1
Расейцы патрапілі ў пастку на поўдні Херсоншчыны праз абрынання мастоў

Расея перамяшчае свае камандныя цэнтры на левы бераг Дняпра.

Расейскія войскі сутыкнуліся з ростам цяжкасцяў пасля пашкоджання апошняга моста праз Дняпро на Херсоншчыне, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».

Іх наступ у заходнім кірунку ў рэгіёне дасягнуў пэўнага прагрэсу, але тры масты, якія яны кантралююць у гэтым раёне — два аўтамабільныя і адзін чыгуначны, — у апошнія тыдні неаднаразова падпадалі пад бамбаванні.

Найбольш важным пераходам з'яўляецца Антонаўскі мост у прадмесці Херсона, які з канца ліпеня зазнае ракетныя абстрэлы.

Абласны дэпутат Сяргей Хлан заявіў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону, што адзіны спосаб перасекчы раку для расейскіх салдатаў - гэта пантоны каля Антонаўскага моста, якія "не могуць цалкам задаволіць іх патрэбы".

Ён дадаў, што Расея перамяшчае свае камандныя цэнтры на левы бераг ракі, ведаючы, што яны не змогуць своечасова іх эвакуаваць у выпадку эскалацыі баявых дзеянняў.

Хлан таксама адзначыў, што 20 000 расейскіх салдат на правым беразе пакуль яшчэ могуць перайсці масты пешшу.

На гэтым тыдні абстрэл зазнаў мост у Новай Кахоўцы, размешчаны прыкладна за 50 кіламетраў на паўночны ўсход ад Антонаўскага моста.

Хлан у суботу заявіў, што ўкраінскія сілы нанеслі ўдар па мосце раней на гэтым тыдні, не даўшы расейцам перакінуць па ім боепрыпасы, абсталяванне і харчаванне для папаўнення запасаў сваіх войскаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках