19 красавiка 2024, Пятніца, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі ў Крыме: акупанты эвакуююць жыхароў Майскага

8
Выбухі ў Крыме: акупанты эвакуююць жыхароў Майскага

У Джанкойскім раёне пачынаецца паніка праз дэтанацыю боепрыпасаў.

У населеным пункце Майскае ў часова акупаваным Крыме прагучалі выбухі, іх пацвердзілі акупанты. У акупацыйнай адміністрацыі пасёлка заявілі аб "дэтанацыі боепрыпасаў".

Жыхароў Майскага эвакуююць. Аб гэтым паведамляюць прапагандысты Крамля, перадае obozrevatel.com.

У расейскім інфармагенцтве ТАСС пацвердзілі новыя выбухі на акупаванай украінскай паўвыспе.

«Дэтанацыя боепрыпасаў адбылася на поўначы Крыма, паведаміла адміністрацыя селішча. Жыхароў населенага пункта Майскае эвакуююць праз інцыдэнт на поўначы Крыма, заявілі ўлады», - сказана ў паведамленні.

Раней на месца здарэння выехаў «кіраўнік» акупацыйнай адміністрацыі паўвыспы Сяргей Аксёнаў.

Нагадаем, раніцай 16 жніўня ў акупаваным Крыме прагрымелі выбухі. Там дэтануе склад з боепрыпасамі. Знішчаны склад у Джанкойскім раёне Крыма. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра гучныя выбухі. З розных мясцін горада бачны чорны дым.

Выбухі адбыліся адразу ў двух месцах. У пасёлку Майскае пад Джанкоем загарэлася расейская вайсковая частка. На месцы здарэння з прычыны дэтанацыі чуваць выбухі. Са звестак кіраўніка Меджліса крымска-татарскага народа Рэфата Чубарава, адбылося патраплянне ў сховішча боепрыпасаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках