29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Танкі ёсць, а экіпажаў няма»

11
«Танкі ёсць, а экіпажаў няма»

У Расеі не змаглі сфармаваць батальён для адпраўкі ва Украіну.

У Расеі становяцца ўсё больш адчувальнымі праблемы з асабовым складам акупацыйных войскаў. Захопнікі нясуць вялікія страты, якія яны часам проста не здольныя папоўніць. Так адбылося і ў Ніжагародскай вобласці РФ.

Там больш чым за месяц не змаглі сфармаваць танкавы батальён, які павінны былі выправіць на вайну ва Украіну. Пра гэта ў Telegram паведамляе Управа стратэгічных камунікацый УСУ.

Адпаведнае распараджэнне камандаванне дало яшчэ на пачатку ліпеня. Аднак на стан 15 жніўня з 160 чалавек, якіх трэба было набраць для поўнай камплектацыі батальёна экіпажамі, кантракт захацелі падпісаць менш за 30.

«Сучасная дылема “другой” арміі ў свеце: танкі ёсць, а экіпажаў – няма. Усё ідзе паводле плану»? – адзначылі ў Страткаме.

Мяркуючы з усяго, у РФ узніклі вялікія праблемы з «гарматным мясам», таму краіна-агрэсарка ўсімі спосабамі спрабуе папоўніць страты. Так, у Санкт-Пецярбургу пачалі масава прыносіць позвы ў ваенкамат. На іх чырвоным колерам нанесены штамп «Яўка абавязковая».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках