20 красавiка 2024, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрн Henkel выставіў на продаж свае актывы ў Беларусі

1
Канцэрн Henkel выставіў на продаж свае актывы ў Беларусі

У Беларусі ў нямецкага канцэрна ёсць завод.

Нямецкі канцэрн Henkel выставіў на продаж свае актывы ў Расеі і Беларусі. Кампанія вырабляе ў тым ліку побытавую хімію пад гандлёвымі маркамі Persil, Losk, "Дэні", "Ласка", "Пемас", "Пемалюкс", Vernel, паведамляе "Еўрарадыё".

У справаздачнасці кампаніі за першае паўгоддзе 2022 года з'явілася інфармацыя, што актывы ў Расеі і Беларусі пераведзеныя ў раздзел "на продаж". У Расеі кампаніі належыць 12 офісаў і 11 заводаў у розных рэгіёнах. У Беларусі ў Henkel ёсць завод выпуску будаўнічых сумесяў Ceresit, ён размешчаны ў Заслаўі.

Набыць актывы могуць расейская кампанія "Тэхнаніколь", альбо кітайскі, альбо турэцкі бізнэс, кажуць эксперты. Але папярэджваюць, што ўгода будзе няпростай – кошт актываў завышаны.

Сама кампанія ацаніла свае страты ад сыходу з Расеі і Беларусі на €184 млн, з іх €88 млн – гэта страты справавой рэпутацыі. Адзначым, што Henkel уваходзіць у спіс 500 найбуйнейшых кампаній свету і працуе больш як у 70 краінах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках