24 красавiка 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты патлумачылі, навошта Крэмль ліквідуе «бучанскіх катаў»

5
Эксперты патлумачылі, навошта Крэмль ліквідуе «бучанскіх катаў»

Рэальныя страты 64-й мотастралковай брыгады РФ значна большыя, чым вядома.

Гвардзейская без гвардзейцаў. 64-я мотастралковая брыгада з Хабараўска, якой Пуцін ліха падарыў ганаровае званне, амаль знішчаная ва Украіне. Байцы гэтай брыгады ўвойдуць у гісторыю як «каты з Бучы».

Пра тое, што многія ваенныя злачынцы ліквідаваныя ва Украіне, разбалбатаў ваенны медык з Хабараўска Аляксей Асташоў. На ўсеагульны агляд ён выставіў фота стэнда воінскай часці, на ім імёны і прозвішчы 44 вайскоўцаў, узнагароджаных пасмяротна ордэнам мужнасці за вайну ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце праекту FreeДом.

У каментары пад фота аўтар напісаў, што на стэндзе – 1/10 усіх загінулых, і ад брыгады нічога не засталося. Але журналіст «Радыё Свабода» здолеў звязацца з аўтарам паста – ён удакладніў, што сапраўды рэальныя страты брыгады значна большыя, чым 44 чалавекі. Паводле ягоных словаў, страты – сотні вайскоўцаў, плюс ёсць адмоўнікі, не менш як 100 чалавек.

Журналісты здолелі знайсці пацвярджэнне ліквідацыі ва Украіне ўсіх 44 новапрастаўленых герояў Расеі са стэнда, а таксама пацвярджэнне таго, што такіх стратаў расейцы не чакалі. Усе шакаваныя такімі стратамі.

Тыя рэшткі 64 брыгады, якія ўкраінскія вайскоўцы не дабілі на Кіеўскім, Ізюмскім і Славянскім кірунках, паводле звестак журналістаў, збіраюцца перакінуць пад Херсон і злучыць з іншымі падраздзяленнямі.

Тым часам у сваім дакладзе Інстытут вывучэння вайны выказаў здагадку, што ў Крамлі мэтанакіравана знішчаюць брыгаду, якая зганьбілася на ўвесь свет сваімі марадзёрствамі і забойствамі – чым менш жывых сведкаў, тым менш тых, хто будзе даваць паказанні датычна ваенных злачынстваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках