25 красавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме спыняюць чыгуначныя зносіны

9
У Крыме спыняюць чыгуначныя зносіны

Шляхі пашкоджаныя пасля ранішняй атакі на расейскую в/ч пад Джанкоем.

Акупацыйныя «ўлады» Крыма паведамілі пра пашкоджанне чыгункі ў Джанкойскім раёне пасля ранішніх выбухаў. У сувязі з гэтым на паўвостраве спыняюць чыгуначныя зносіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія СМІ.

Паводле інфармацыі галоўнага гаўляйтара Крыма Сяргея Аксёнава, Крым скарачае маршруты цягнікоў – яны будуць спыняцца пад Феадосіяй, далей па паўвостраве людзей будуць вазіць аўтобусамі.

Адзначаецца, што пасля ранішняга выбуху пашкоджаны адрэзак чыгункі ў раёне Джанкоя.

Таксама варта падкрэсліць, што ў такім выпадку расейскія войскі часова не змогуць выкарыстоўваць чыгунку для перакідвання ўзбраенняў з Крыма ў акупаваную Херсонскую вобласць.

Нагадаем, раніцай 16 жніўня ў часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі. У Джанкойскім раёне здэтанавала сховішча боепрыпасаў.

Паводле звестак мясцовых СМІ, у раёне адбылося адразу два НЗ: пажар на трансфарматарнай падстанцыі ў Джанкоі і дэтанацыя на складзе боепрыпасаў у пасёлку Майскае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках