18 красавiка 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі пачалі збор сродкаў на беспілотнік Bayraktar для Украіны

5
У Латвіі пачалі збор сродкаў на беспілотнік Bayraktar для Украіны

Падобныя акцыі праводзіліся ўжо ў Польшчы, Літве, Нарвегіі і Канадзе.

У Латвіі пачаўся збор сродкаў на набыццё для патрэбаў УС Украіны беспілотнага лётнага баявога апарата Bayraktar («сцяганосец» – тур.), піша сайт Delfi.

Адным з ініцыятарам збору сродкаў стаў музыка Ралфс Эйландс: на размешчаным у інтэрнэце відэа ён паведаміў, што ў кожнага жыхара Латвіі ёсць магчымасць даказаць сваю падтрымку Украіне, а таксама з дапамогай рук украінцаў «перадаць прывітанне расейскім акупантам».

Як паказана ў апісанні ініцыятывы на сайце Ziedot.lv, «Bayraktar TB2» уяўляе з сябе дыстанцыйна кіраваны баявы беспілотны лётны апарат, або беспілотнік, вытворчасці Турцыі. Латвія – не першая краіна, грамадзяне якой пастанавілі выказаць сваю падтрымку Украіне, збіраючы ахвяраванні на гэты дрон. Падобныя акцыі праводзіліся, напрыклад, у Польшчы, Літве, Нарвегіі і Канадзе.

Ініцыятыва была апублікаваная ў аўторак, 16 жніўня. У цэлым на латвійскі Bayraktar неабходна сабраць 5 мільёнаў еўраў. Апоўдні блізу 3000 чалавек ахвяравалі больш за сто тысячаў еўраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках