29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі праз санкцыі ўвогуле забаранілі перавозіць свой вугаль па свеце

2
Расеі праз санкцыі ўвогуле забаранілі перавозіць свой вугаль па свеце

Абмежаванне датычыцца страхавых і фінансавых паслуг, якія прапануюцца кампаніямі з Еўразвязу.

Санкцыі Еўрапейскага Звязу супраць расейскага вугалю і некаторых відаў угнаенняў, якія пачалі дзеянне 10 жніўня, распаўсюджваюцца не толькі на яго набыццё, але і на транспартаванне ў любы пункт свету.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Еўракамісіі Арыяна Падэста, паведамляе «Ліга.нет».

Гэтае абмежаванне тычыцца страхавых і фінансавых паслуг, якія прапануе кампанія з Еўразвязу, незалежна ад таго, якое паходжанне мае лагістычная кампанія. Гэта значыць любая пастаўка і пакупка, якая прадугледжвае перавозку расейскага вугалю і ўгнаенняў, забароненая для кампаній з ЕЗ.

«Забарона датычна вугалю і некаторых угнаенняў тычыцца як “набыцця”, так і “перавозкі” гэтых тавараў, незалежна ад канчатковага пункта прызначэння», – сказала Падэста.

Растлумачэнні ў дзень пачатку дзеянне санкцый сталі нечаканкай для еўрапейскіх страхавых кампаній.

«Калі вы суднаўладальнік з ЕЗ і загрузілі расейскі вугаль, які накіроўваецца ў трэцюю краіну, якая не ўваходзіць у ЕЗ, цяпер гэта незаконны гандаль», – сказаў Майк Салтхаўз, кіраўнік камітэта санкцыяў найбуйнейшай міжнароднай групы P&I Clubs (IGP&I), у якую ўваходзяць клубы ўзаемнага страхавання марскіх перавозак.

Для страхоўшчыкаў гэта стварыла значныя цяжкасці. Галіна раней меркавала, што забарона на перавозку і спадарожныя паслугі не будзе ўжывацца да напрамкаў экспарту за межы ЕЗ.

Згодна з лістом брытанскага клуба, разасланым іншым удзельнікам, якія ўваходзяць у IGP&I, большасць з клубаў трапляюць пад юрысдыкцыю ЕЗ. У той самы час ёсць некаторыя выключэнні: у ЕЗ дазволены ўвоз пэўных кватаваных аб'ёмаў шэрагу расейскіх угнаенняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках