28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі расейскага пісьменніка, які ваяваў супраць УСУ

18
Ва Украіне ліквідавалі расейскага пісьменніка, які ваяваў супраць УСУ

Аўтар кнігі «Калабарацыя» камандаваў падраздзяленнем выведкі ворага.

Ва Украіне ліквідавалі расейскага акупанта, аўтара кнігі «Калабарацыя» Дзмітрыя Нікіфарава. Пісьменнік, які не адбыўся, быў родам з Санкт-Пецярбурга.

Пра гэта паведаміў на старонцы ў Facebook журналіст-расследавальнік Іраклі Камахідзэ. 32-гадовага захопніка знішчылі 11 ліпеня на Харкаўскім кірунку.

Нікіфараў служыў паводле кантракта на пасадзе камандзіра выведнага аддзялення ў в/ч 02511 з Выбаргскага раёна Ленінградскай вобласці.

Пра ліквідацыю акупанта стала вядома дзякуючы публікацыям на ягонай старонцы і старонцы маці ў забароненай сацсетцы ВКонтакте.

Акупанта Нікіфарава ліквідавалі ва Украіне.

Як адзначыў Камахідзэ, сацсеткі расказалі цікавыя падрабязнасці пра Нікіфарава. На тэрміновую ваенную службу ён быў набраны ў 2010 годзе і пасля гэтага да арміі ніякага дачынення не меў.

«Няма дэталёвай інфармацыі пра род дзейнасці захопніка за апошнія 10 гадоў, але яго знешнасць, стыль жыцця сведчаць, што ён быў “творчым” чалавекам, без відавочна выяўленых “ватных” праяваў, хоць кароткае апісанне ягонай кнігі сведчыць, што хлопец быў з гнілізной. Высветлілася, што акупант з'яўляецца аўтарам кнігі “Калабарацыя”, якая выйшла ў 2020 годзе», – напісаў Камахідзэ.

Ён звярнуў увагу, што, відаць, наваяўленага расейскага «класіка» недаацанілі як пісьменніка і з пачаткам расейскай агрэсіі ён надумаў самавыразіцца на полі бою.

Камахідзэ таксама адзначыў, што акупант ехаў не па грошы, бо ягоная жонка кіруе бюро бухгалтарскіх і юрыдычных паслуг у Санкт-Пецярбургу, і, магчыма, неагалошванне факту ліквідацыі пісьменніка-няўдачніка ініцыяванае самімі роднымі Нікіфарава.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках