Новыя выбухі ў Крыме: над Сімферопалем падымаецца дым
65- 16.08.2022, 13:28
- 102,034

Другая за дзень серыя выбухаў здарылася на вайсковай авіябазе РФ у Гвардзейскім.
На вайсковай авіябазе каля акупаванага Сімферопаля прагучала некалькі выбухаў. Над раёнам узнімаецца чорны дым.
Пра гэта паведамляе «РБК-Україна» са спасылкай на расейскія СМІ.
Як сцвярджае выданне «Коммерсантъ», выбухі адбыліся на вайсковай авіябазе ў Гвардзейскім. Мясцовыя жыхары расказваюць, што там прагрымелі некалькі выбухаў. Правяраецца версія з атакай малым беспілотным лятальным апаратам на склад боепрыпасаў.
Адзначым, што пасёлак Гвардзейскае знаходзіцца за некалькі соцень кіламетраў ад лініі фронту.

Нагадаем, сёння ўранку ў часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі. У Джанкойскім раёне здэтанавала сховішча боепрыпасаў.
Пасля выбухаў акупанты абвясцілі эвакуацыю жыхароў пасёлка Майскага.