18 красавiка 2024, Чацвер, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пуціна паніка: што азначае візіт Прыгожына на базу «Вагнера» ў Папаснай

9
У Пуціна паніка: што азначае візіт Прыгожына на базу «Вагнера» ў Папаснай

Просто так человека такого ранга на передовую не посылают.

Проста так чалавека такога рангу на перадавую не дасылаюць.

Пуцін адправіў Прыгожына ў штаб ПВК «Вагнер», знішчаны УСУ ў Папаснай праз тое, што ён нервуецца - проста так чалавека такога рангу на перадавую не пасылаюць.

Пра гэта ў эфіры «Апостроф ТВ» заявіў Міхаіл Прытула, вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу СБУ.

З ягоных слоў, знішчэнне базы ПВК «Вагнера» ў Папаснай і камандавання дэмаралізуе не толькі вагнераўцаў.

«Знішчэнне войска, якое падпарадкоўваецца асабіста Пуціну, знішчэнне «оптам» - гэта вельмі вялікая дэмаралізацыя. Гэта войска для дзеяння за мяжой без абмежаванняў у заканадаўстве. Гэта паўлегальная персанальная гвардыя Пуціна знішчаная ў Папаснай - істотны ўдар па іміджы. А яшчэ – добры кпін з боку УСУ паказаць узровень разумовых здольнасцяў прапаганды, якая засвяціла гэтую базу ў Папаснай», – уважае Прытула.

На думку вайсковага экспэрта, сам факт здымак на фоне адраса базы і прыезду Прыгожына на базу сведчыць аб тым, што Пуцін надае вялікую ўвагу менавіта вагнераўцам, а ліквідацыя даверанай асобы прэзідэнта РФ можа стаць ударам па іміджы расейскага тырана.

«Факт таго, што Пуцін паслаў Прыгожына, амаль свайго намесніка ў крамлёўскай іерархіі, даверанай асобы ў Папасную кажа аб тым, што ў Пуціна пэўная паніка, нешта не ладзіцца», – адзначыў палкоўнік запасу СБУ.

Ён таксама падкрэсліў выдатныя дзеянні ўкраінскай разведкі, якія аператыўна «склалі пазл» і нанеслі ўдар па ворагу. Адносна таго, чым менавіта стукнулі, Прытула заявіў, што гэта наўрад ці былі HIMARS хутчэй «Точка У», мяркуючы па разбурэннях.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках