25 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Украіна больш не залежыць ад паліва з Беларусі

6
Экспэрт: Украіна больш не залежыць ад паліва з Беларусі

Кіеў за тры месяцы цалкам перабудавала свой рынак паліва.

Экспэрт распавёў, ці могуць ва Украіне зноў утварыцца чэргі на АЗС па паліва.

Украіна за тры месяцы цалкам перабудавала свой рынак паліва і не залежыць ад паставак з Расеі і Беларусі.

Пра гэта распавёў дырэктар «Кансалтынгавай групы А-95» Сяргей Куюн у праграме «Размовы аб важным», паведамляе ТСН.

«Тое, што цяпер адбылося за апошнія 3 месяцы, няйначай, як першай перамогай Украіны ў гэтай вайне, не назавеш. Гэта значыць, краіна цалкам за 3 месяцы перанакіравала, цалкам перабудавала свой рынак. Вораг спрабаваў нас проста спыніць, пакінуць без паліва. 100% даваенных крыніц пастаўкі былі перакрытыя, гэта - Расея, Беларусь, заблакаваныя нашы ўкраінскія парты, знішчаныя нафтаперапрацоўчыя заводы. І здавалася ўсё, гэта канец. Але не», - распавядае Сяргей Куюн.

З ягоных слоў, за тры месяцы рынак і ўрад Украіны пабудавалі новыя транспартныя калідоры, а таксама змянілася транспартная сістэма пастаўкі паліва.

З ягоных слоў, ва Украіне пабудаваная вельмі разгалінаваная сістэма паставак паліва.

«І, адпаведна, я ўжо не думаю, што мы можам сутыкнуцца з такім вострым дэфіцытам нават у выпадку нейкіх новых дыверсій, новых нападаў на нашу інфраструктуру», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках