17 красавiка 2024, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх настаўнікаў таксама абавяжуць насіць «школьную форму»?

23
Беларускіх настаўнікаў таксама абавяжуць насіць «школьную форму»?

Такія прапановы ўжо абмяркоўваюць на дзяржаўным ТВ.

Адзіную уніфікаваную форму для настаўнікаў беларускіх школ абмеркавалі ў эфіры дзяржаўнага ТВ, піша «Комсомолка».

Журналістка тэлеперадачы заўважыла, што ў той час, калі гавораць аб дзелавым стылі для дзяцей у школах, можна прапанаваць і ўніфікаваную форму для настаўнікаў. Прывяла ў прыклад савецкіх настаўнікаў, з яе слоў - «яркіх прадстаўнікоў дзелавога і вытрыманага стылю».

- Калі ўжо вучням загадана хадзіць у форме, дык і настаўнікам нічога не перашкаджае прыйсці да гэтага адзінага стылю, - заўважыла карэспандэнтка.

Аднак Валянціна Сяліцкая, настаўніца пачатковых класаў адной са школ Менска з гэтым не пагадзілася. Маўляў, калі для настаўнікаў увядуць адзіную форму, то «настаўнікаў тады ў школе не застанецца». Педагог мяркуе, што цяжка загнаць у адзіныя рамкі сучасных настаўнікаў, асабліва маладых адмыслоўцаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках