18 красавiка 2024, Чацвер, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Палтаўскай вобласці ўкраінскі пенсіянер патапіў два расейскія танкі

8
У Палтаўскай вобласці ўкраінскі пенсіянер патапіў два расейскія танкі

Дапамог яму ў гэтым сцяг Украіны.

У сакавіку на мяжы Палтаўскай і Сумскай абласцей Украіны ратавальнікі і тэрабарона паднялі са дна ракі варожы танк, які затануў разам з экіпажам. Выявілася, што да дэмілітарызацыі расейскай тэхнікі датычны мясцовы пенсіянер - дзед Пятро, піша unian.net.

«Калі група рашысцкіх танкаў праязджала мастком праз раку, рухавік аднаго з танкаў не запусціўся, і яны яго кінулі на тым беразе. За час адсутнасці оркаў дзед Пятро замацаваў на варожым танку ўкраінскі сцяг і падпаліў мост. Калі вярнуліся акупанты і ўбачылі на іншым беразе «ўкраінскі танк», то пачалі ў паніцы яго расстрэльваць з чатырох іншых танкаў, знішчыўшы цалкам», - распавёў вайсковец Руслан.

Далей акупанты пастанавілі пераехаць мост праз раку Псёл, але першы іх танк адразу ж упаў у ваду і затануў разам з экіпажам.

У выніку адзін украінскі дзед знішчыў два расейскія танкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках