25 красавiка 2024, Чацвер, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Расея можа адмовіцца ад Крыма

14
Экспэрт: Расея можа адмовіцца ад Крыма

А прапагандысты растлумачаць, што «не вельмі і хацелася мець гэты паўвостраў».

Крэмль для захавання ўлады ў Расеі зможа растлумачыць вяртанне Крыма Украіне.

Пра гэта ў эфіры «Эспрэса» сказаў украінскі палітолаг Максім Разумны.

«З аднаго боку, Крым - гэта вельмі важна для Пуціна. Ён на далучэнні Крыма пабудаваў сваю новую легітымнасць. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2018 года гэтая легітымнасць надта звязаная з Крымам. Адмаўляцца ад гэтага і ахвяраваць гэтым Пуцін не хоча», - растлумачыў ён.

Са слоў палітолага, гэта ўсё мае толькі інструментальнае і часовае значэнне. Разумны дадаў, што прапаганда развяжа праблему патрыятычных настрояў расейцаў у дачыненні да Крыма.

«Калі спатрэбіцца для захавання ўлады, то расейская тэлевізія раскажа, што «не вельмі і хацелася» мець Крым, ёсць вышэйшыя інтарэсы. Калі мяне пытаюцца, ці не будзе Пуцін закладнікам патрыятычных настрояў імперскага рэваншызму расейскага грамадства, я адказваю, што гэтыя рэчы дакладна і безумоўна кіруюцца. Дырыжор знаходзіцца ў Крамлі», - заявіў палітолаг.

Ён адзначыў, што змяніць пункт гледжання і меркаванне на супрацьлеглае будзе не вельмі цяжка.

«Тым больш, што ёсць цяпер адна маўклівая большасць - яна крытычна і скептычна ставіцца да нападу на Украіну і нават да гісторыі з Крымам. У адваротным выпадку, будзе іншая маўклівая большасць на патрыятычных пазіцыях, але будзе трываць і меркаваць, што трэба, як правадыр сказаў. Не кажучы ўжо пра перспектыву змены рэжыму, калі нехта іншы ў процівагу Пуціну будзе абавязаны ўсё вярнуць на 180 градусаў», - падсумаваў Разумны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках