17 красавiка 2024, Серада, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэкордна ўпала сельгасвытворчасць

12
У Беларусі рэкордна ўпала сельгасвытворчасць

Ёсць праблемы з малаком, збожжам і яйкамі.

Сельская гаспадарка працягвае тармазіць рост эканомікі. Вытворчасць у гэтай галіне ў студзені-ліпені знізілася на 10,4 адсотка да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамляе Белстат. Зніжэнне вытворчасці адбываецца на фоне скарачэння вытворчасці кураціны, малака, яйкаў. Таксама ў параўнанні з мінулым годам пазначыліся праблемы са зборам збожжа, піша «Зеркало».

Паводле звестак Белстата, у студзені-ліпені сельгасвытворчасць ва ўсіх катэгорыях гаспадарак упала на 10,4 адсотка ў супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду мінулага года. Месяцам раней зніжэнне было на ўзроўні 3 адсоткі.

Праблемы з малаком і курацінай

У сельгасгаспадарках у студзені-ліпені ўпала вытворчасць жывёлы і птушкі ў жывой вазе - да 1008,6 тыс. тон (годам раней - 1047,5 тыс. тон), малака - 4605,6 тыс. тон (годам раней - 4606 ,1 тыс. тон), яек - да 2017, 4 млн штук (годам раней - 2 060,8 млн штук).

На 1 жніўня ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы (годам раней - 4,2 млн).

Колькасць свіней на пачатак жніўня склала 2,3 млн галоў (годам раней - 2,5 млн галоў).

Цяжкасці са жнівом

Што да збору збожжа, то на пачатак жніўня сельгасарганізацыі намалацілі 1,7 млн тон. Сярэдняя ўраджайнасць - 38,3 цэнтнера з аднаго гектара прыбранай плошчы. За аналагічны перыяд мінулага года на 1 жніўня было намалочана збожжа 3,2 млн. тон (пры сярэдняй ураджайнасці 32,6 цэнтнера).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках