24 красавiка 2024, Серада, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нагіеў адмовіўся ад здымак на расейскім Першым канале следам за Ургантам

14
Нагіеў адмовіўся ад здымак на расейскім Першым канале следам за Ургантам
ДЗМІТРЫЙ НАГІЕЎ

Ён быў нязменным вядоўцам шоў «Голас» з 2012 года.

Расейскі тэлевядоўца Дзмітрый Нагіеў адмовіўся ад удзелу ў новым сезоне шоў «Голас 60+», ягонае месца ў перадачы зойме Ларыса Гузеева.

«Я не буду вядоўцам ні ў гэтай версіі [«Голас 60+!»], ні ў іншай. Гэты сезон як мінімум», - сказаў артыст у размове з РБК.

Ён быў нязменным вядоўцам шоў «Голас» з 2012 года, у 2014-м таксама стаў весці перадачу «Голас. Дзеці», а ў 2018-м — яшчэ і «Голас 60+». У прэс-службе Першага канала сыход Нагіева патлумачылі «творчай паўзай».

«Некалькі сезонаў таму мы надумалі з Дзмітрыем Нагіевым, што пасля дзесяці гадоў ён возьме творчую паўзу. Мінулы «Голас» акурат стаў юбілейным, а значыць, прыйшоў час перамен», — паведаміў галоўны прадусар музычнага і забаўляльнага вяшчання Першага канала Юры Аксюта.

Гузеева расказала, што прапанова стаць новай вядоўцай тэлешоу паступіла ёй «максімальна нечакана"». Яна дадала, што замяніць Нагіева, да якога за дзесяць гадоў усё прызвычаіліся, ёй будзе складана.

РБК адзначае, што ў дзень, калі стала вядома аб масавых забойствах у Бучы, Дзмітрый Нагіеў напісаў у сваіх сацсетках «Можа, годзе». Пазней ён выклаў відэа, на якім галіць галаву пад словы «мы ваявалі самі з сабой» з песні «Цягнік у агні» гурта «Акварыум».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках