25 красавiка 2024, Чацвер, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты Sukhoi SuperJet засталіся без рухавікоў

16
Самалёты Sukhoi SuperJet засталіся без рухавікоў

На замену рухавікоў на расейскія спатрэбіцца блізу сямі гадоў.

Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя (ААК) плануе замяніць расейска-французскія рухавікі SaM-146 на расейскія ПД-8 на дзейным парку самалётаў Sukhoi Superjet 100.

На гэта спатрэбіцца блізу сямі гадоў, пішуць «Ведомости».

Як заявіў гендырэктар кампаніі Юры Слюсар на форуме «Армія», так ААК падоўжыць лётную прыдатнасць лайнера на максімальна магчымы тэрмін.

«Наша задача на найбліжэйшыя гады – увесь парк з 150 Superjet як мага даўжэй пратрымаць у спраўным стане», – заявіў Слюсар.

Цяпер кампанія прапрацоўвае варыянт «рэматарызацыі». «Камунікуем з авіякампаніямі, з лізінгавымі кампаніямі. Зразумела, што гэта дадатковыя выдаткі, якія трэба амартызаваць», - дадаў кіраўнік ААК.

Да пачатку вайны ва Украіне Superjet 100 выпускалі з рухавікамі кампаніі PowerJet, якой пароўну валодаюць французская Safran Aircraft Engines і расейская «ОДК-Сатурн». Пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну PowerJet паведаміла аб прыпыненні кантрактных абавязанняў. Кампанія спыніла пастаўкі запчастак для SaM146, тэхпадтрымку і рамонт рухавікоў, у тым ліку вяртанне раней адрамантаваных. Таксама рухавікі перасталі пастаўляць у лізінг.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках