20 красавiка 2024, Субота, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На шляху да Керчанскага моста ў гіганцкім заторы захраслі 38 тысяч аўтамабіляў

17
На шляху да Керчанскага моста ў гіганцкім заторы захраслі 38 тысяч аўтамабіляў

Акупаваны Крым ахоплены панікай.

Пасля выбухаў пад Джанкоем на шляху да Керчанскага моста ўтварылася чарга з 38 тысяч аўтамабіляў.

Пра гэта паведаміў каардынатар і сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі КрымаІ Дзяніс Саўчанка ў эфіры інфармацыйнага тэлемарафону.

«Чарга або затор на шляху да Керчанскага моста пабіла свой рэкорд. Гэта прыкладна 38 тысяч аўтамабіляў. Мінулы раз пасля Новафёдараўкі было дзесьці прыкладна 37 тысяч аўтамабіляў, якія выязджалі з тэрыторыі Крымскай паўвыспы ў бок РФ. Акупацыйныя ўлады ўстанавілі кантрольна-прапускны пункт перад уездам на Керчанскі мост. На КПП правяраюць усіх тых, хто пакідае Крым. Правяраюць дакументы, аўто і асабістыя рэчы», - сказаў Саўчанка.

Ён растлумачыў, чаму Джанкойская чыгунка і станцыя з'яўляюцца вельмі важнымі аб'ектамі Крымскай паўвыспы для расейскіх акупантаў.

«Яна злучае шлях, які аб'ядноўвае РФ з паўвыспай, але яшчэ важней, што гэтую частку Джанкойскай чыгункі выкарыстоўвалі (акупанты – рэд.) для перамяшчэння тэхнікі і жывой сілы ў акупаваны Херсон і Мелітопаль», – сказаў Саўчанка.

Паводле ягоных слоў, аб ступені пашкоджання невядома, але калі за дзень-два не будзе адноўлены рух цягнікоў, то можна зрабіць выснову, што пашкоджанні вельмі сур'ёзныя. "І пэўная мэта таго, дзеля чаго выбухі гучалі - супрацьдзеянне ворагу, яна была дасягнута", - падкрэсліў Саўчанка.

Каардынатар і сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі КрымЅОЅ адзначыў, што пасля апошніх падзей у Крыме, пачала мяняцца рыторыка і дзеянні акупацыйных уладаў Крымскай паўвыспы.

«Крышку змянілася рыторыка і дзеянні акупацыйных уладаў. З розных звестак, з пасёлкаў Майскі (пасёлак на адлегласці кіламетру ад Азоўскага - рэд.) і Азоўскае Джанкойскага раёна акупацыйная адміністрацыя эвакуявала не менш за 2 тысячы чалавек. Некаторыя мясцовыя жыхары пакідалі гэтыя адміністрацыйныя пункты, выкарыстоўваючы ўласны транспарт. У Джанкойскім раёне была абвешчаная надзвычайная сітуацыя. Ад сведкаў паступае інфармацыя аб тым, што дагэтуль у тым раёне працягваюць раздавацца выбухі і бачны дым. Зрэшты, вядома, нельга сказаць, што будзе арганізаваная поўнамаштабная эвакуацыя з Крымскай паўвыспы, проста таму, што расейскія акупанты трымаюцца выключна за кошт хлусні і рэпрэсій», - падкрэсліў Саўчанка.

Нагадаем, 16 жніўня, у вайсковай частцы, што ў пасёлку Азоўскае Джанкойскага раёна Крыма, на складзе боепрыпасаў адбылася дэтанацыя боепрыпасаў.

9 жніўня ў Крыме, у раёне населенага пункта Новафёдараўка, прагрымела серыя выбухаў і адбыўся пажар на тэрыторыі аэрадрома «Сакі». У выніку выбухаў знішчаны мінімум 9 самалётаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках