20 красавiка 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у Доме-музеі I з'езда РСДРП у Менску: МНС раскрыла падрабязнасці

14
Пажар у Доме-музеі I з'езда РСДРП у Менску: МНС раскрыла падрабязнасці

Прычыну ўзгарання яшчэ трэба высветліць.

У Менску вечарам 16 жніўня адбыўся пажар у драўляным Доме-музеі І з'езда РСДРП - некалькі дзён таму там пачаўся рамонт. Будынак не моцна пацярпеў, але прычыну ўзгарання яшчэ трэба высветліць, паведамляе МНС.

Як распавялі ратавальнікі, загарэўся ўцяпляльнік у памяшканні тамбура музея. Пашкоджаны канструкцыя прыбудовы і сам уцяпляльнік на плошчы 0,5 квадратнага метра. Прычына пажару высвятляецца.

Напярэдадні тэлеграм-канал "Спадчына" выклаў фота работнікаў МНС і пажарных машын, задзейнічаных у тушэнні ўзгарання. На іх бачна, што асабліва моцных пашкоджанняў пабудова не атрымала.

Некалькі дзён таму ў будынку музея пачаўся рамонт - пра гэта пісалі «Минск-Новости». Падчас прац сярод іншага жадаюць аднавіць дэкаратыўныя элементы канца XIX стагоддзі.

Дом-музей I з'езда РСДРП - адзін з самых старых музеяў Менска: ён быў адкрыты ў 1923 г. у будынку, дзе ў 1898 г. была заснаваная Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Цяпер гэта філіял Нацыянальнага музея гісторыі і культуры, унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках