19 красавiка 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі «палкоўніка» з Данецка з пазыўным «Карэец»

2
УСУ ліквідавалі «палкоўніка» з Данецка з пазыўным «Карэец»

Ён быў начальнікам супрацьпаветранай абароны «ДНР».

На вайне ва Украіне ліквідаваны здраднік з Данецка Дзмітрый Цхе з пазыўным «Карэец». Ён быў «палкоўнікам» акупацыйнага войска, так званым начальнікам супрацьпаветранай абароны «ДНР», паведамляе «Главред».

Экс-верхавод баевікоў «ДНР» Ігар Гіркін прысвяціў Цхе некралог, назваўшы яго «адным з самых лепшых і самых стойкіх» захопнікаў. Пра гэта ў Twitter паведаміў блогер Necro Mancer.

Дзмітрый Юр'евіч Цхе нарадзіўся ў 1976 годзе ў пасёлку Чаган Сяміпалацінскай вобласці Казахстана. Пражываў акупант у Данецку на адрасе Ленінскі праспект, дом 146.

У 2017 годзе ён трапіў у базу «Міратворца» як баявік незаконных узброеных фармаванняў – «намеснік начальніка аддзела СПА» так званага камандавання першага вайсковага корпуса «ДНР».

Ліквідаваны Цхэ 12 жніўня. Гіркін заявіў, што «Карэец» ваяваў пад ягоным кіраўніцтвам у 2014 годзе ў Славянску.

«Ён узначальваў найбольш дзейсную мабільную групу СПА, якая знішчыла не менш за тры гелікаптэры УСУ з сямі збітых у раёне горада. Пасля сыходу «Гразы» - ужо ў Данецку - камандаваў усімі нашымі групамі ПЗРК», - напісаў тэрарыст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках