29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя выбухі ў Крыме: экспэрт патлумачыў, чым менавіта маглі быць нанесеныя ўдары

2
Новыя выбухі ў Крыме: экспэрт патлумачыў, чым менавіта маглі быць нанесеныя ўдары

У кожным канкрэтным выпадку гэта спалучэнне рознага тыпу інструментара.

У аўторак, 16 жніўня, у Крыме прагрымела серыя выбухаў - паблізу пасёлка Азоўскае Джанкойскага раёна гарэла расейская ваайсковая частка і склад боепрыпасаў, а ў самім Джанкоі адбыўся пажар на трансфарматарнай станцыі. Пазней на ваеннай авіябазе ў пасёлку Гвардзейскае Сімферопальскага раёна Крыма таксама раздаваліся выбухі.

Ваенны экспэрт Тарас Жаўтэнка ў выпуску ТСН патлумачыў, чым менавіта маглі быць нанесеныя ўдары. Ці могуць гэта быць легендарныя HIMARS, іншыя ракеты, беспілотнікі ці, магчыма, увогуле гаворка ідзе пра працу дыверсійных груп?

«Я думаю, што ў кожным канкрэтным выпадку гэта спалучэнне рознага кшталту інструментара, бо па кожнай канкрэтнай геаграфічнай мясціне, па кожным канкрэтным вайсковым аб'екце ёсць цэлы шэраг унікальных абставін, якія ўплываюць на тое, як украінскія Узброеныя сілы плануюць удар, плануюць знішчэнне кожнага канкрэтнага расейскага вайсковага аб'екта, таму, я думаю, там, дзе гэта зручна, працуе рэактыўная артылерыя, і, адпаведна, тыя сродкі знішчэння, якія ў нас ёсць, там, дзе гэта зручна, могуць працаваць Сілы спецыяльных аперацый. Дзе можна дабіцца максімальнай эфектыўнасці ў спалучэнні першага і другога, адбываецца менавіта гэта», - растлумачыў экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках