25 красавiка 2024, Чацвер, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь не прыязджаюць новыя замежныя легкавікі

2
У Беларусь не прыязджаюць новыя замежныя легкавікі

Праз спыненне зборкі ў Расеі самыя папулярныя мадэлі Volkswagen у нашу краіну не прыехалі.

Пра гэта Рrobusiness.io заявіла Марына Рудакова, кіраўніца групы Volkswagen у Беларусі.

«Асноўная праблема цяпер - адсутнасць новага прадукту для продажу. Мы распрадаем рэшткі аўтамабіляў расейскай вытворчасці, апошнія адзінкавыя мадэлі хутка знойдуць сваіх пакупнікоў. Паралельна шукаем новыя каналы паставак», - заявіла яна.

Дылер спрабуе працаваць наўпрост з офісам Volkswagen, каб прапанаваць на беларускі рынак даступныя прадукты.

Апошнія 10 гадоў большая частка прадукцыі Volkswagen для беларускага рынку ішла з Расеі, таму што ў расейскіх рублях цана была канкурэнтаздольная. Да таго ж трымальнікамі сертыфікатаў на новыя мадэлі з'яўляецца Расея - усё было зроблена для абарону яе вытворчасці.

Праз спыненне зборкі ў Расеі самыя папулярныя аўтамабілі - Polo, Taos і Tiguan - беларускі дылер перастаў атрымліваць. У Беларусь пастаўляюцца Passat і Touareg, але на іх заўсёды попыт ніжэйшы, бо гэта аўтамабілі ў коштавым дыяпазоне вышэйшым за сярэдні праз еўрапейскую зборку.

Чакаюць радыкальнае падзенне попыту

Аналітыкі Volkswagen мяркуюць, што ёмістасць беларускага рынку новых аўтамабіляў у 2022 годзе складзе 18-20 тысяч адзінак. І большасць з іх ужо была рэалізаваная да ліпеня гэтага года. Для параўнання: у 2021 годзе ў Беларусі было прададзена блізу 47 тысяч новых аўтамабіляў.

«Хутчэй за ўсё, з радыкальным падзеннем попыту мы сутыкнёмся ў 2023 годзе. Але ўжо зараз попыт моцна асеў і замёр. Яшчэ летась у нас было блізу сотні візітаў у шоўрум за дзень, а зараз іх колькасць зменшылася», - адзначыла Марына Рудакова.

Кошты

“Мы, як і многія іншыя брэнды, сутыкнуліся з нестабільнасцю курсаў валют. Напрыклад, партыю тавара ў сакавіку мы атрымалі ввысокім курсам расейскага рубля (ад 100 да 120 RUB за $1). Да таго ж вырас кошт дастаўкі - у сярэднім у 2-3 разы. Гэта адразу адбілася на кошце аўто для спажыўца», - сказала кіраўніца групы Volkswagen у Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках