Якое надвор'е чакаць беларусам у жніўні 2022 года?
1- 17.08.2022, 11:18
- 2,536

Будзе горача.
Ці стане лета 2022 г. самым гарачым за ўсю гісторыю метэаназіранняў – пра гэта мы даведаемся пазней, але тое, што пякельнай спякотай адзначыцца другая палова жніўня 2022 г. – пра гэта можна меркаваць з прагнозаў, піша «Комсомолка».
Максімальная тэмпература ў Гомелі і Берасці ў некаторыя дні з 18 да 30 жніўня прагназуецца +33… +34 градусы. І толькі на пару градусаў халадней будзе на поўначы, усходзе і ў цэнтры краіны.
У Менску 22–24 жніўня прагназуюцца стабільныя +31 градус. І ўвесь гэты час сталіца будзе без дажджоў. У астатнія дні двух тыдняў у Менску толькі на пару градусаў менш. Так што зноў жыццё пад кандыцыянерамі (гэта ў ідэале), зноў жаданне акунуцца ў раку ці возера ў канцы працоўнага дня. Адназначна пашанцавала тым беларусам, хто ўзяў адпачынак у канцы жніўня і хто праводзіць яго на прыродзе. У Беларусі ў жніўні 2022 – як на самым гарачым поўдні.