24 красавiка 2024, Серада, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі ISW раскрылі «сакрэтны» план Пуціна датычна Украіны

2
Аналітыкі ISW раскрылі «сакрэтны» план Пуціна датычна Украіны

Крэмль спрабуе сказіць свае сапраўдныя мэты.

Расея па-ранейшаму мае на мэце захапіць большую частку тэрыторыі Украіны і змяніць уладу ў Кіеве. Але цяпер Крэмль спрабуе сказіць свае сапраўдныя мэты.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Яго супрацоўнікі аналізуюць выступ прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на форуме «Армія-2022» 15 жніўня. Апісваючы мэты вайны ва Украіне, Пуцін не згадаў тэрыторыі за межамі Данецкай і Луганскай абласцей. Ён закончыў сваю прамову сцвярджэннем, што «нашы ваяры» разам з «байцамі Данбаса» з гонарам выконваюць свой абавязак, змагаюцца за Расею, за мірнае жыццё ў «Данецкай і Луганскай народных рэспубліках», дакладна выконваюць усе пастаўленыя задачы, крок за крокам вызваляюць «зямлю Данбаса».

ISW адзначае, што гэтая заява рэзка кантрастуе з раней сфармуляванымі ваеннымі мэтамі Расеі з нагоды «дэнацыфікацыі» і «дэмілітарызацыі» Украіны. А таксама несумяшчальная з дзеяннямі Расеі ў «далучэнні» акупаваных частак Херсонскай і Запарожскай абласцей да РФ.

Расейскія сілы пачынаюць наступальныя аперацыі вакол Бахмута, на паўднёвы захад ад Аўдзееўкі і паўднёвы захад ад Данецка, а таксама вялі беспаспяховыя наступальныя аперацыі на поўначы і паўночным захадзе Херсоншчыны, – дадалі ў ISW.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках