Брытанская выведка: Разгромленыя дзве найважнейшыя базы ваенных аэрадромаў РФ у Крыме
- 17.08.2022, 11:28
- 7,116

Што азначаюць удары па Джанкоі і Гвардзейскім.
Выбухі на складзе боепрыпасаў паблізу Джанкоя ў акупаваным РФ Крыме і інцыдэнт на авіябазе ў Гвардзейскім у цэнтры паўвострава павінны выклікаць моцную занепакоенасць расейскіх уладаў, мяркуюць аналітыкі брытанскай выведкі.
«Джанкой і Гвардзейскае з'яўляюцца цэнтрамі двух найважнейшых расейскіх вайсковых аэрадромаў у Крыме. Джанкой таксама з'яўляецца ключавым аўтамабільным і чыгуначным вузлом, які выконвае важную ролю ў забеспячэнні расейскіх аперацый на поўдні Украіны», – паказваюць у Міністэрстве абароны Вялікай Брытаніі.
І хоць сапраўдная прычына выбухаў і маштаб шкоды яшчэ не ясныя, але расейскае камандаванне, хутчэй за ўсё, будзе моцна заклапочанае відавочным пагаршэннем бяспекі ў Крыме, які функцыянуе як тылавы раён для акупацыі Украіны.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) адзначае, што ўдары Узброеных сілаў Украіны па часова акупаваным Джанкоі парушылі лагістыку паставак зброі арміі Расеі на поўдзень ад Запарожжа і ў Мелітопалі.
Latest Defence Intelligence update on the situation in Ukraine - 17 August 2022
— Ministry of Defence 🇬🇧 (@DefenceHQ) August 17, 2022
Find out more about the UK government's response: https://t.co/donFcuoRUL
🇺🇦 #StandWithUkraine 🇺🇦 pic.twitter.com/AlVp64C9Bn