25 красавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: У Беларусі прачынаецца соннае падполле

15
«Нік і Майк»: У Беларусі прачынаецца соннае падполле

А хунту адольваюць страхі.

Мінулыя дні адзначыліся пацешнымі кадравымі перастаноўкамі.

Сіняпальцы адправіў у адстаўку частку сваіх генералаў. Характэрна, што сярод іх менавіта тыя, хто адказваў за планаванне і забеспячэнне частак ВПС і СПА. Падобна, той выпадак, калі трываць сітуацыю, калі ў паперах на складзе ўсё выдатна, а вось у рэальнасці зусім не, ужо не стала магчымасці. Страх і ўсведамленне ненадзейнасці шчыта ў наяўнасці. У такіх умовах тая ж Зябраўка, і не толькі яна, афіцыйна становіцца ўсё больш уразлівай, піша Telegram-канал «Ник и Майк».

Прывабнасць гэтай мэты штучна павялічваецца. Сітуацыя, калі ў выніку «прэвентыўнага» ўдару па вайсковым аб'екце на тэрыторыі, кантраляванай хунтай, хунце давядзецца-такі адказаць і паскорыць свой неўнікнёны крах, стала нашмат бліжэйшай. Кашмар наяве – гэта Крым, дзе з філіграннай дакладнасцю сістэматычна знішчаецца інфраструктура ўварвання. Кардоннае воінства на гэтым фоне не мае шанцаў, як ні перастаўляй генералаў і палкоўнікаў. Наадварот, чым больш перастановак, тым больш блытаніны і хаосу.

Перастаноўкі закранулі і цывільны сектар. З абоймы выпаў самы галоўны схематознік Сямашка, які быў амбасадарам хунты ў Расеі, і сардэчны сябар Іваноў, які займаў пасаду кіраўніка справаў. Абодва праз стан здароўя. Хунта немаладая і змотаная персанальна. Людзі з блізкага кола таксама не жалезныя. На месца Іванова прызначаны Юра-Лес, які млеў на пасадзе віцэ-прэм'ера з неўласцівымі для сябе пытаннямі. Пасада кіраўніка справамі азначае асабісты давер, сваю кармушку сіняпальцы давярае толькі блізкім людзям.

На павышэнне сышоў Пархомчык, чым пацвердзіў тэзіс, што лаяльнасць шануецца вышэй, чым прафесіяналізм. Блізкасць да сям'і з часоў цьмяных схемаў з продажамі БелАЗаў праз Прэзідэнцкі спартовы клуб мацнейшая, чым памылкі ў прамысловасці. Сітуацыя з імпартазамяшчэннем ад «Мотавела» (пра што мы пісалі вельмі даўно) не ўнікальная, а сістэмная. Хунта знішчыла свой кадравы патэнцыял, састарэла і спарахнела. Замену гульцам, якія выбываюць у сілу натуральных прычынаў, знайсці нерэальна. Гэтая тэндэнцыя толькі будзе набіраць абароты.

Кадравая крохкасць – дадатковы чыннік, які вядзе да перамогі. Мы пісалі, што супраціў не абмяжоўваецца групамі, якія на слыху. І вось мінулы тыдзень пацвярджае нашу тэзу. Новая група хактывістаў адзначылася гучнымі ўзломамі ў Беларусі і Расеі – на гэты раз узламаны сайт «Беларуськалія». Як адзначаюць самі актывісты, у загашніку не толькі айсці-інструменты. Патэнцыял ацаніць складана, але ён дакладна ёсць. Плюс можа атрымацца добрая канкурэнцыя для кібер-партызанаў (а можа, партнёрства?). Хто зможа заваяваць давер і прывабіць да больш сістэмнай дзейнасці – пытанне пакуль адкрытае.

Такім чынам, у сухой рэшце хунта слабее праз унутраныя прычыны, верагоднасць пераносу вайны на тэрыторыю хунты ўзрастае, у Беларусі прачынаецца падполле.

Чыннік Украіны, як заўсёды, распішам больш падрабязна неўзабаве.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках