19 красавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ будуюць непраходную абарону на мяжы з Беларуссю

7
УСУ будуюць непраходную абарону на мяжы з Беларуссю
Сяргей Наеў

Камандзір Аб'яднаных сілаў генерал-лейтэнант Наеў расказаў пра сітуацыю на поўначы Украіны.

Украінскія байцы будуюць на поўначы краіны непраходную абарону. Найбольшая ўвага засяроджаная на пазіцыях, якія бліжэй за ўсё знаходзяцца да мяжы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Камандаванне Аб'яднаных сілаў УСУ.

З такой заявай выступіў камандзір Аб'яднаных Сілаў УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў, які наведаў раён выканання задачаў аднаго з падраздзяленняў у Паўночнай аперацыйнай зоне, агледзеў пазіцыі і абмеркаваў павышэнне абаронных магчымасцяў.

Ён звярнуў увагу на добраўпарадкаванне інжынерных загародаў, якія будуць прыкрываць падыходы да раёна абароны батальёна.

«Мінаванне мясцовасці на падыходах да нашых абарончых пазіцый захоўвае істотныя здольнасці для адпору наступу. Гэта вельмі карысны баявы досвед, які грунтуецца на доўгіх баявых дзеяннях на ўсходзе нашай дзяржавы», – Наеў.

Паводле ягоных словаў, найбольшая ўвага цяпер аддаецца пазіцыям, якія максімальна набліжаныя да дзяржаўнай мяжы, таму падраздзяленні, якія туды высоўваюцца, за даволі нядоўгі час спраўна будуюць абарончыя пазіцыі і чыняць захады для павышэння іх устойлівасці.

«Маральна і псіхалагічна нашы вайскоўцы гатовыя да выканання задачаў паводле прызначэння. Мы зробім усё неабходнае, каб абарона на гэтым кірунку была непраходнай для ворага», – рэзюмаваў Наеў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках