25 красавiка 2024, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аскепкі разляталіся на 10 км: Новыя падрабязнасці ўдару па складах РФ пад Джанкоем

5
Аскепкі разляталіся на 10 км: Новыя падрабязнасці ўдару па складах РФ пад Джанкоем

Прадстаўнік крымскіх татараў расказаў, якую зброю маглі выкарыстоўваць УСУ.

Раніцай у аўторак, 16 жніўня, пад Джанкоем у акупаваным Крыме прагрымелі выбухі на вайсковым складзе. Аскепкі ад дэтанацыі боепрыпасаў разляталіся ў радыусе да 10 км, а гукі выбухаў, паводле словаў мясцовых жыхароў, былі чуваць на адлегласці да 30 км.

Пра гэта расказаў старшыня ўправы Крымска-татарскага рэсурснага цэнтра Эскендэр Барыеў Апостраф TV.

«Пасля выбуху ў Джанкоі таксама сказалі, што была дэтанацыя боепрыпасаў, але прычыну ўказаць не змаглі. Таму пасля пачалі гаварыць пра дыверсію. Але ў нашым распараджэнні ўжо ёсць відэа, на якім бачна, што гэта была ракета», – адзначыў ён.

Другі выбух у той самы дзень, каля Сімферопаля, толькі ўзмацніў паніку. Расейцы масава спрабуюць выехаць з Крыма – як турысты, так і перасяленцы з РФ.

«Акрамя таго, было знішчанае чыгуначнае палатно на адрэзку паміж раз'ездам "10-ы кіламетр" і пасёлак Азоўскае. І цягнікі з тэрыторыі Расеі поўнасцю спыненыя, і людзей перасадзілі на аўтобусы. Гэта значыць, людзі адчулі, што ў Крыме неспакойна», – дадаў Барыеў.

Ён расказаў, што пасля выбухаў у Навафёдараўцы было больш за 2 800 зваротаў да акупацыйных уладаў аб матэрыяльнай кампенсацыі. А пасля выбухаў у Джанкоі – знішчаная школа, у іншай школе разбураны дах, а ў дамах выбітыя вокны. Таму расейскія ўлады абвясцілі поўдзень Крыма турыстычна небяспечнай тэрыторыяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках