28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзары на Валадарцы спалохаліся ліста пра смерць таракана

7
Цэнзары на Валадарцы спалохаліся ліста пра смерць таракана

Ліст напісаў адзін з палітвязняў.

Цэнзары на Валадарцы не прапусцілі на волю ліст пра смерць таракана.

Пра гэта расказвае былы палітвязень Аляксандр Карпук, піша «Вясна»:

– У нашай камеры былі прусакі, пару разоў бачылі пацукоў. І аднойчы мы надумалі пахаваць з усімі ўшанаваннямі прусака. Я надумаў падзяліцца з сябрамі гэтай гісторыяй у лісце. Напісаў, што мы пахавалі таракана. Судмедэксперт, які сядзеў з намі за «зліў» звестак, напісаў выснову пра смерць.

Я напісаў усё гэта ў лісце, але мне яго вярнулі, бо не прайшоў цэнзуру. Я адразу не зразумеў, у чым праблема, але мне сукамернікі нагадалі мянушку галоўнага камандавальніка. На наступны дзень нам прынеслі сродак для барацьбы з прусакамі, але потым у мяне блізу тыдня былі праблемы з лістамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках