20 красавiка 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне знішчылі 30% элітнага корпуса дэсантнікаў, марпехаў і спецназаўцаў РФ

3
Ва Украіне знішчылі 30% элітнага корпуса дэсантнікаў, марпехаў і спецназаўцаў РФ

Ліквідавана таксама блізу тысячы расейскіх пілотаў.

Расейскія войскі, паводле розных звестак, страцілі блізу траціны сілаў, якія былі задзейнічаныя для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Пра гэта ў інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» расказаў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

«Яны сёння, паводле розных звестак, страцілі мінімум траціну свайго баявога патэнцыялу, які быў задзейнічаны ў нападзе. Мы дакладна ведаем, што яны страцілі 30% свайго элітнага корпуса дэсантнікаў, марпехаў, спецназаўцаў, прычым афіцэрскага, сяржанцкага складу», – сказаў міністр.

Паводле словаў Рэзнікава, ён бачыў дакументы загінулых акупантаў, ім было ў сярэднім 35 гадоў.

«Гэта значыць, што гадоў 15 было аддадзена на іх падрыхтоўку. Колькасць расейскіх самалётаў, гелікоптараў, якія збілі ўкраінскія Узброеныя сілы, азначае, што яны страцілі да тысячы пілотаў рознага ўзроўню – як баявых самалётаў, так і гелікоптараў. А гэта значыць, што страчаная лётная эліта, якая можа лятаць з манеўрамі, ноччу і гэтак далей. Таму гэты рэсурс у іх таксама заканчваецца. А гэта значыць, што яны будуць мець патрэбу ў пэўным аднаўленні», – заявіў кіраўнік Мінабароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках