23 красавiка 2024, aўторак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай Малінаўцы пасажыр не паспеў на тралейбус і запусціў у яго бутэлькай

16
У менскай Малінаўцы пасажыр не паспеў на тралейбус і запусціў у яго бутэлькай

Прадмет патрапіў у цэль.

Адзін з чытачоў распавёў карэспандэнту Onlíner аб вячэрнім здарэнні ў Малінаўцы. З ягоных слоў, учора блізу паўночы нецвярозы на выгляд чалавек запусціў шкляной бутэлькай у акно тралейбуса, які ад'язджаў ад прыпынку. Патрапіў: акно разбітае акурат на ўзроўні пасажырскага месца, дзе папросту мог нехта сядзець.

Інцыдэнт, як распавёў відавочца, адбыўся на прыпыначным пункце «Паліклініка №25» на вуліцы Сяргея Ясеніна на скрыжаванні з вуліцай Рафіева.

- П'яны кінуў бутэльку ў тралейбус маршруту №52. Цудам няма пацярпелых, - адзначыў наш чытач.

- Потым гэты чалавек пачаў уцякаць. За ім пабег маладзён у майцы «Ахова». Мабыць, з ГЦ Maximus, а можа быць, проста такая майка ў яго, - распавёў відавочца.

Матывам такога ўчынку, мяркуючы з усяго, стала тое, што чалавек не паспеў на тралейбус.

- Ён быў вельмі п'яны. Калі ён не паспеў на тралейбус, быў чутны смех ягоных сяброў. Але калі ўсе выйшлі пасля здарэння, іх таксама не было - уцяклі, - кажа суразмоўца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках