28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луганску акупанты «мабілізавалі» мужчыну, які прыйшоў па дзіця ў дзіцячы садок

16
У Луганску акупанты «мабілізавалі» мужчыну, які прыйшоў па дзіця ў дзіцячы садок

Мясцовай жыхарцы ўдалося зняць інцыдэнт на відэа.

У так званай «ЛНР» прадаўжаецца прымусовая мабілізацыя грамадзян на фронт. Мужчыну ў Луганску злавілі, калі ён прыйшоў забіраць сваё дзіця з дзіцячага садка. Жаўнеры ўжылі да жыхара псэўдарэспублікі сілу, паведамляе УНІАН.

Кароткі ролік ніжэй дэманструе, як вайскоўцы схапілі мужчыну на тэрыторыі дзіцячага садка. Грамадзянін пярэчыў і патрабаваў адпусціць яго дадому. Ён таксама скардзіўся на ўжыванне сілы жаўнерамі. Адзін з вайскоўцаў убачыў, што жанчына здымае інцыдэнт на відэа і запатрабаваў спыніць гэта рабіць.

Паводле інфармацыі ад Стратэгічнага камандавання УСУ, у так званай «ЛНР» цяпер могуць зрэзаць дзверы на кватэрах, каб правяраць наяўнасць мужчын прызыўнога ўзросту. У псэўдарэспубліцы дзейнічае адпаведны «закон».

Нагадаем, у інтэрнэце яшчэ з траўня з'яўляюцца відэа, як на тэрыторыі часова акупаванай Луганскай вобласці карнікі ловяць мужчын, каб адпраўляць іх на фронт. Адзін з такіх выпадкаў паказалі ў роліку на мінулым тыдні. Мужчына выходзіў з пад'езда, але схаваўся назад, калі ўбачыў вайскоўцаў у аўтобусе непадалёк.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках