25 красавiка 2024, Чацвер, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея праваліла падрыхтоўку рэзервістаў для вайны супраць Украіны

1
Расея праваліла падрыхтоўку рэзервістаў для вайны супраць Украіны

Летась Мінабароны РФ правяло вучэнні з удзелам 38 тысяч рэзервістаў.

Аднак ваяваць ва Украіне пагадзілася не больш за 8 000 чалавек.

Пра гэта паведамляе Управа стратэгічных камунікацый Украіны.

Праграма БВРС — баявы вайсковы рэзерв спецыяльны, мела на мэце падрыхтаваць рэзервістаў для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Удзел у гэтым праекце разглядаўся службай «на паўстаўкі».

«У дзяржаўных расейскіх СМІ байцоў БВРС называюць «добраахвотнікамі», хаця яны ваююць за заробак: прапануюць 205 000 рублёў за месяц», — гаворыцца ў паведамленні.

Аднак па факце, замест вайсковых кантрактаў ідзе афармленне па дамове, без указання наймальнікаў і аплатнікаў. Афіцыйна гэтая структура не ўваходзіць у Мінабароны РФ, а члены такой групоўкі маюць складанасці з афармленнем статусу ветэрана, лячэннем і выплатай грошай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках