19 красавiка 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра ўкраінскіх спецназаўцаў, якія ладзяць дыверсіі ў тыле акупантаў

13
Што вядома пра ўкраінскіх спецназаўцаў, якія ладзяць дыверсіі ў тыле акупантаў

Менавіта яны стаяць за выбухам базы ў Крыме.

Падраздзяленні Узброеных сіл Украіны арганізоўваюць дыверсіі на акупаваных РФ тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Пра гэта на ўмовах ананімнасці распавёў прадстаўнік украінскага войска, імя якога журналісты The New York Times не назвалі з меркаванняў бяспекі.

Ён удакладніў, што за аперацыі ў тыле расейскіх акупантаў адказваюць два падраздзяленні ў складзе УСУ: Служба вайсковай выведкі (ГУР) і Сілы спецыяльных аперацый Украіны.

Што вядомае пра паспяховыя аперацыі

Адзначаецца, што на акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці партызаны здолелі атруціць расейскіх вайскоўцаў, з якіх 15 у выніку атручвання памерлі.

Акрамя таго, у Херсонскай вобласці была арганізаваная дыверсія, у выніку якой расейскія вайскоўцы не змаглі выкрасці 60 тысяч тон украінскай збажыны.

Падкрэсліваецца, што ўкраінскія партызаны стаялі за выбухам, які вывеў са строю чыгуначны мост, што злучае горад Мелітопаль з Крымам. Гэта спыніла пастаўку вайсковай тэхнікі ў Запарожскую вобласць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках