25 красавiка 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным трэнерам БАТЭ можа стаць Ігар Крывушэнка?

3
Галоўным трэнерам БАТЭ можа стаць Ігар Крывушэнка?
ІГАР КРЫВУШЭНКА
ФОТА: PRESSBALL.BY

З ім ужо сустракаўся старшыня праўлення футбольнага клуба.

Галоўным трэнерам футбольнага клуба БАТЭ можа стаць Ігар Крывушэнка. Са звестак «Трибуны», з ім ужо сустракаўся старшыня праўлення футбольнага клуба Андрэй Капскі.

Гаворка ішла аб магчымым прызначэнні. Адбылося гэта ў аўторак, а ў сераду галоўны трэнер Аляксандр Міхайлаў падаў у адстаўку. Да найбліжэйшага матча каманду рыхтуе старшы трэнер >Сяргей Зяневіч.

Крывушэнку 58 гадоў. Ён працаваў з БАТЭ ў 2005—2007 гадах. Яго змяніў Віктар Ганчарэнка, які і прывёў каманду да яе зорнай гадзіны. Ігар Крывушэнка быў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі (2017-2019), працаваў з мінскім «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках